22 лістапада 2019, пятніца

РАЗВІТАННЕ З КАЛІНОЎСКІМ

г. Вільня, Кафедральны сабор, 09:00 Праграма мерапрыемстваў

Мерапрыемствы

Сцэнар урачыстасцяў у Вільні і папярэдні план мерапрыемстваў, падрыхтаваны Беларускім грамадскім камітэтам ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863-1864 гг. у Вільні

Image

22 лістапада, пятніца

08:30 – перанос парэшткаў паўстанцаў з Палацу валадароў у Віленскі кафедральны сабор (у Палац валадароў парэшткі паўстанцаў перанясуць 20 лістапада).

09:00 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12:00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13:20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14:30 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы. Для лідэраў паўстання будуць абсталяваныя пачэсныя месцы. Кожнае надмагілле будзе падпісанае на трох мовах: літоўскай, польскай і беларускай, - а на агульным стэндзе яшчэ дадасца ангельская: «На гэтым месцы пахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў і яго кіраўнікі Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі».

20:00 – Канцэрт гурта "Dzieciuki" у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85). Уваход - 5 EUR.

Image

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца будуць агучана неўзабаве).

16:00 – Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).

18:00 – Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.

Image

24 лістапада, нядзеля

12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за ўпакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).